„Страна для жизни” прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем
Экстрэмісцкім фарміраваннем прызнана „група грамадзян, аб’яднаных пад назвай „Страна для жизни”.

Міністэрства ўнутраных спраў прыняло такое рашэнне з прычыны „арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку”.
Пад лозунгам „Страна для жизни” або “Краіна для жыцця” вёў палітычную дзейнасць да затрымання ў 2020 годзе блогер Сяргей Ціханоўскі — муж Святланы Ціханоўскай, якая стала пасля кандыдатам у прэзідэнты і дэмакратычным лідарам. Гэтак жа называецца яго ютуб-канал. За мяжой цяпер дзейнічае аднайменны фонд.