Студэнта гомельскага ўніверсітэта, які ладзіў беларускія імпрэзы, арыштавалі на 15 сутак
10 месяцаў таму
Пра гэта паведамляе @viasnaHomel.
Нагадаем, пра затрыманне Кастуся Тэнца паведамілі аднакурснікі хлопца.
Кастусь родам з Рэчыцы. Яшчэ ў дзяцінстве быў вядомы там сваімі перамогамі ў розных відах спорту. У 2019 годзе зацікавіўся беларускай мовай. Наведваў курсы «Мова нанова» ў Рэчыцы. Перайшоў сам на беларускую мову. Пасля паступіў у гомельскі ўніверсітэт.
Як расказалі аднакурснікі Кастуся, ва ўніверсітэце ладзіў розныя акцыі для прапаганды беларускай мовы – віктарыны, дыскатэкі з беларускамоўнымі песнямі, экскурсіі ў адметныя беларускія месцы і ў родныя мясціны выбітных беларускіх дзеячоў.