Студэнта юрыдычнага факультэта БДУ Уладзіміра Запольскіх асудзілі да двух год калоніі
Юнака абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).

Судовы працэс вяла суддзя Святлана Бандарэнка.
22-гадовы хлопец быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Таксама Уладзімір павінен будзе выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь.
Вясна