Суд адхіліў скаргу Ларысы Шчыраковай на ўтрыманне пад вартай



Суд Навабеліцкага раёна Гомеля 16 студзеня разгледзеў скаргу былой журналісткі Ларысы Шчыраковай на ўтрыманне пад вартай, паведамляе @bajby.

Судовае пасяджэнне вёў суддзя Аляксандр Зінчук. Скарга не задаволена, Шчыракова па-ранейшаму застаецца ў СІЗА-3. Дэталі разбіральніцтва невядомыя, паколькі суд прайшоў у закрытым рэжыме.