Суд не задаволіў заяву праваабаронцы Сяржука Русецкага



Старшыня суда Бярозаўскага раёна Наталля Вакульчык не задаволіла заяву праваабаронцы з Бярозы Сяржука Русецкага.

Сяржук Русецкі

Ён прасіў адмяніць рашэнне Бярозаўскай падатковай інспекцыі. Паколькі прадстаўленыя Следчым камітэтам у рамках крымінальнай справы  праваабарончага цэнтра «Вясна» дакументы ў падатковую па нібы неаплачаных Русецкім падатках не маюць юрыдычнай сілы, кажа юрыст-праваабаронца Барыс Бухель:

Барыс Бухель

– Прад’яўленне дакументаў, у якіх няма подпісаў ці адсутнічае неабходны подпіс, замест двух – адзін і ўвогуле пустыя бланкі, на якіх толькі прозвішча Сяргея ўказана, не маюць юрыдычнай моцы. Адпаведна іх прад’яўляць ні ў падатковую, ні ў суд не мелі права. У дадзеным выпадку рашэнне па гэтых дакументах вынесенае на падставе здагадкі. А гэта забаронена заканадаўствам.

Праваабаронца Сяржук Русецкі будзе аспрэчваць рашэнне Бярозаўскага суда. Акрамя гэтага падрыхтаваў шэраг скаргаў у падатковую і Следчы камітэт, хоць ён на станоўчы вынік і не спадзяецца.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя