Суд „пра змову з мэтай захопу ўлады”: Кастусёў не прызнаў віны, Галубовіч і Краўчук – прызналі



Суд „пра змову з мэтай захопу ўлады”: Кастусёў не прызнаў віны, Галубовіч і Краўчук — прызналі.

Пасяджэнне ў гэтай справе пачалося 29 ліпеня. Спачатку яна слухалася ў закрытым рэжыме, потым слуханне вырашылі адкрыць для публікі.

У першы дзень пракурор зачытаў абвінавачанне двум фігурантам – Аляксандру Фядуту і Юрасю Зянковічу. Аляксандр Фядута пасля абвяшчэння абвінавачання часткова прызнаў віну.

Першага жніўня пракурор зачытаў абвінавачанне лідару Партыі БНФ Рыгору Кастусёву, піша БелТА.

Рыгор Кастусёў не прызнаў віны ні па адным з пунктаў выстаўленага яму абвінавачання ў справе „пра змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады”, піша Sputnik.