Суд у Гомелі прыняў рашэнне аб пераводзе грамадзянкі Швейцарыі ў турму
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 24 верасня разгледзеў справу: «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоў рэжыму» для палітзняволенай грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ. Гэтае пасяджэнне значылася ў раскладзе суду.
Справу суддзя Мікалай Крупадзёраў разглядаў на выязным пасяджэнні ў папраўчай жаночай калоніі, дзе Наталля адбывае тэрмін.
Наталля Хершэ ўжо больш за год знаходзіцца ў зьняволенні. Яе затрымалі 19 верасня 2020 года пасля жаночага маршу. У снежні ёй прысудзілі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву.
Вядома, што Наталлю Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць заяву аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але яна катэгарычна адмовілася рабіць гэта. Сваёй віны яна не прызнае.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
