Суд забараніў Ніне Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі



Сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэсу, які праходзіў сёння, 19 жніўня, у дачыненні да Ніны Багінскай.

У красавіку актывістцы прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Менска на Дзень Волі. Штраф Багінская аплочваць не стала, таму ў дачыненні да актывісткі былі накладзеныя абмежаванні.

Цяпер Багінская не зможа паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі, а аператарам сувязі забаронена прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання.

viasna96