Суды Берасцейшчыны працягваюць шукаюць экстрэмізм



Суды Берасцейшчыны працягваюць шукаюць экстрэмізм у сацыяльных сетках ды месенджарах. З апошніх прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі – чат Dzik Pic, канал Partyzanka, тэлеграм-канал „Палеская вясна”, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

Зноў прайшліся па сайтах, тэлеграм-старонках праваабаронцаў, праваабаронцаў “Вясны” рэгіянальных. То-бок была хваля яшчэ ў папярэднім годзе, калі, напрыклад, тэлеграм-канал “Берасцейская вясна” быў прызнаны экстрэмісцкім і матэрыялы. Але сайт, напрыклад, не быў прызнаны. Зараз пазнаходзілі гэтыя дзіркі, і  вось сайт “Берасцейская вясны” прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі, тэлеграм-канал там яшчэ адзін рэгіянальны „Вясны”.

Праваабаронца дадала, што да экстрэмісцкага спісу таксама былі залічаныя суполкі ў сацыяльных сетках і інстаграм-старонкі беларускіх дыяспар у розных краінах свету.

Беларускае Радыё Рацыя