Судзяць былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева



Суд Маскоўскага раёна Менска 5 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы сустаршыні аб’яднання „Говори правду” і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева.

Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу прызначылі разглядаць суддзю Кацярыну Мурашка.

Як паведамляў пасля затрымання СК, палітык „599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года”. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць пра каардынацыю ягонай „палітычнай дзейнасці з-за мяжы”.