“Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” апублікавала статыстыку расейскіх вайсковых грузаў
“Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” апублікавала статыстыку па колькасці завезеных з Расеі ў Беларусь боепрыпасаў.

Паводле звестак супольнасці, з лютага па жнівень гэтага года ў Беларусь было завезена з Расеі больш за 37 тысяч тон “улічаных” боепрыпасаў. Гэта 1 тысяча 390 вагонаў. Найбольшая колькасць “заехала” у лютым – амаль 27 тысяч тон, у жніўні – усяго 83 тоны.
Асноўнымі месцамі разгрузкі боепрыпасаў былі чыгуначныя станцыі Гомельскай вобласці, а таксама станцыі Ліда, Баранавічы, Лунінец, Асіповічы, Берасце і некаторыя іншыя.