Супраць былога палітвязня Аляксандра Кабанава распачалі новыя крымінальныя справы
Супраць былога палітвязня Аляксандра Кабанава распачалі новыя крымінальныя справы. Паведамляе Праваабарончы Цэнтр “Вясна”. Пра гэта блогер паведаміў у сваім Facebook.

На тыдні ў доме бацькоў Кабанава адбыўся ператрус. «Ператрус у бацькоў быў звязаны з тым, што на мяне завялі тры, а можа чатыры, а можа і трыццаць чатыры крымінальныя справы. Ды хоць пяцьсот, дэбілы», — напісаў у Фэйсбуку Аляксандр Кабанаў.
Ён быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. 17 снежня Аляксандр Кабанаў выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін — пасля гэтага экс-палітвязень з’ехаў з краіны.
Беларускае Радыё Рацыя