Супраць Марыі Калеснікавай у калоніі ўчынілі правакацыю



У гомельскай папраўчай калоніі №4 учынілі правакацыю супраць Марыі Калеснікавайпаведамляюць праваабаронцы.

Пасля таго, як палітзняволеная вярнулся з медчасткі, нехта падсыпаў ёй таблеткі ў ёмістасць з распушчальнай кавай. Неўзабаве пасля гэтага адбыўся ператрус камеры, і супрацоўнікі калоніі выявілі гэтыя таблеткі.

Калеснікаву за іх пакаралі штрафным ізалятарам (ШІЗА), бо праносіць медпрэпараты з медыцынскай часткі забаронена.

Па словах праваабаронцаў, хутчэй за ўсё, правакацыю ўчыніў нехта з сукамернікаў Калеснікавай.

Напярэдадні стала вядома, што палітзняволеная мае праблемы са здароўем і яе „прэсуюць” у калоніі.