Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прасілі дазвол на ўдзел у допыце праваабаронцаў «Вясны»
На шостым судовым пасяджэнні па «справе Вясны», палітзняволены праваабаронца Валянцін Стэфановіч запатрабаваў абвясціць два дакументы з першага тому, якія сведчаць аб тым, што на абвінавачаных моцна ціснулі ў СІЗА.
Таксама Валянцін заявіў, што доказы збіралі ў абвінавачаных з парушэннямі, пра што таксама сведчаць гэтыя дакументы. Валянцін Стэфановіч, дадаў, што «ўсе ведаюць, чым у нас у краіне займаецца ГУБАЗіК». Гэтыя дакументы з’яўляюцца запытамі ГУБАЗіКа ў МУС і КДБ на дазвол іх супрацоўнікаў прыняць удзел у допыце абвінавачаных. Адказы ведамстваў пакуль невядомыя. Наступнае пасяджэнне прызначана на 16 студзеня ў 11:00.