Супрацоўніцу БНТУ асудзілі па «народным» артыкуле за ўдзел у акцыях пратэсту



У судзе Савецкага раёна Менска 29 чэрвеня асудзілі 51–гадовую Жанну Сядлецкую. Яе абвінавацілі па «народным» артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 КК). Судовы працэс вяла суддзя Вольга Емельянчанка.

Жанчына да затрымання працавала на кафедры праграмнага забеспячэнне і тэхналогій БНТУ.

Па матэрыялах абвінавачання, Сядлецкая «разам з іншымі, блакавала рух транспарту і перашкаджала нармальнай працы грамадскага транспарту, чым была прычыненая шкоду транспартнаму прадпрыемству на суму 30 687 рублёў 17 капеек, што адпавядае не менш 1136,56 базавай велічыні». На фотавыявах і відэазапісу было зафіксавана, як Жанна, сумесна з іншымі асобамі, выходзіла на праезную частку дарог.

Суд прызначыў ёй абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на два гады і шэсць месяцаў.

вясна