Супрацоўніцу «Нафтана» арыштавалі на 15 сутак за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы



Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 10 жніўня пастанавіла за падпіску на два «экстрэмісцкія» каналы арыштаваць на 15 сутак камплектоўшчыцу вырабаў і інструмента цэха № 021 ААТ «Нафтан» Ніну Барысаву.

Паводле матэрыялаў справы, мясцовыя супрацоўнікі міліцыі выявілі, што на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Facebook» «правапарушальніца» размясціла экстрэмісцкія матэрыялы са спасылкай на каналы «Радыё Свабода», «Белсат TV».

У судовым паседжанні Барысава сваю віну не прызнала, указаўшы аб тым, што ў 2017 года зарэгістравала ў сацыяльнай сетцы «Facebook» старонку і не памятае, калі ажыццявіла падпіску на каналы «Радыё Свабода» і «БЕЛСАТ ТV», але пэўнай мэты не пераследвала, піша «Віцебская Вясна».