Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ ўзнагародзіла Анджэя Пачобута
Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ за мяжой узнагародзіла палітзняволенага Анджэя Пачобута.

Узнагароду „За свабоду слова” атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут, піша Праваабарончы цэнтр „Вясна”.
„Як вы добра ведаеце, гэтая статуэтка стаіць і чакае яго. Мы напісалі шмат зваротаў, заклікаў, пратэстаў і лістоў адносна Анджэя Пачобута. На дадзены момант ягонае становішча трагічнае, таму што, як Лукашэнку не ўдалося зламаць яго духоўна і ідэалагічна, так цяпер яго спрабуюць зламаць фізічна. Давайце пастаянна звяртацца да ўсяго свету па гэтай справе”, — заклікала старшыня Сусветнай асацыяцыі польскіх СМІ за мяжой Тэрэса Сыгнарэк.
Нагадаем, Пачобута асудзілі да 8 гадоў калоніі нібыта за „заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Рэспублікі Беларусь” і „распальванне варожасці”.
Беларускае Радыё Рацыя