Светлагорскі тэлеканал “Ранак” прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Светлагорскі тэлеканал “Ранак” прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў 5 верасня, заўважыла “Вясна”. У чэрвені канал выпусціў сюжэт пра выбух на мясцовым кардонным камбінаце, пасля чаго пачаліся затрыманні і пераслед яго супрацоўнікаў. Так 11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканала “Ранак”. На ўсіх затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак арышту, жанчынам — штрафы ў памеры 25 базавых велічынь. Услед за арыштамі супрацоўнікаў Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта медыя.
4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля сваім рашэннем прызнаў сайт і сацсеткі тэлеканала “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Беларускае Радыё Рацыя