Светлагорскіх “рэйкавых партызан” перавялі ў калоніі



У Вярхоўным судзе 31 сакавіка разглядалі апеляцыйныя скаргі на прысуд светлагорскім “партызанам”. У выніку тэрміны пакінулі без змен, а скаргі — без задавальнення.

Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі, яго накіравалі ў ПК №15 Магілёва;

Дзяніса Дзікуна асудзілі да 23 гадоў, яго накіравалі ў ПК №1 Наваполацка;

Алега Малчанава асудзілі да 21 года, яго накіравалі ў ПК №9 горада Горкі.

Усіх трох абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання на чыгуначнай станцыі “Жэрдзь-Астанкавічы” 28 лютага — на чацвёрты дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за “здраду дзяржаве” і рэгістрацыю ў плане “Перамога” і сувязь з BYPOL. Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме.

Беларускае Радыё Рацыя