Свята Сашэсце Святога Духа
Вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць сёння, 4 чэрвеня, свята Сашэсце Святога Духа на апосталаў, якое ў народзе называюць «Сёмухай» або «Тройцай».

Храмы ўпрыгожваюць зелянінай, кветкамі і бярозавымі галінкамі. Гэта спасылка на старазапаветны звычай прыносіць у храм у гэты дзень першы ўраджай.
Сашэсце Святога Духа на апосталаў адзначаецца праз 50 дзён пасля Уваскрасення Гасподняга.
Адразу пасля літургіі чытаюцца малітвы, падчас якіх упершыню пасля Вялікадня вернікі моляцца на каленях.
Array