Святар Уладзіслаў Багамольнікаў арыштаваны сёмы раз запар



Гэта праваабаронцам пацвердзіла „Хрысціянская візія”. Чарговы суд над ім адбыўся падчас шостага арышту. Гэтым разам суд Ленінскана раёна Менску прызначыў святару 13 сутак. Агулам за кратамі Багамольнікава будуць утрымліваць 101 дзень.

Былы сукамернік Уладзіслава навуковец Сяргей Гаранін паведаміў, што святар некаторы час трымаў галадоўку, а стан здароўя яго пагоршыўся. Вядома, што Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід. Ён бесперапынна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах без сродкаў гігіены, бо перадачы для „палітычных” на Акрэсціна не прымаюць.

Багамольнікаў — выкладнік Менскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку. 31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго.

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў праваабаронцамі прызнаны палітвязнем.