Святара Уладзіслава Багамольнікава асудзілі трэці раз запар
Святар Уладзіслаў Багамольнікаў знаходзіцца за кратамі з 31 жніўня. У гэты дзень супрацоўнікі ГУБАЗіКа выламалі дзверы ў кватэру айца Уладзіслава і затрымалі яго. Падставай стаў рэпост з «экстрэмісцкага» канала.

Як паведамляе «Хрысціянская візія», 16 верасня над Уладзіславам адбыўся трэці суд. Агулам за кратамі святара будуць утрымліваць 44 дні. Таксама паведамляецца, што ён перахварэў у няволі на каронавірус. Зараз для «палітычных» у ізалятары на Акрэсціна перадачы не прымаюць.
Уладзіслаў Багамольнікаў — выкладчык Менскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.