Святары Чырвонага касцёла адмовіліся выносіць маёмасць з будынкаў
Парафія святых Сымона і Алены адмовілася выносіць маёмасць з закрытага Чырвонага касцёла, бо лічыць гэта “беспадстаўным і немагчымым”.

У заяве адзначана, што парафію “прымушаюць імгненна вызваліць памяшканні”, на што няма рэсурсаў.
Акрамя таго, парафія не мае вопісу маёмасці і спісу адказных за яе, доступу да дакументаў. А таксама пратэстуе супраць абвінавачванняў у меркаванай прычыне пажару.
Касцельны камітэт настойвае на тым, каб рамонт будынка касцёла, на якім настойваюць улады, прайшоў у найкарацейшыя тэрміны “пад наглядам і з блаславення духавенства” — за кошт прыходу і без прыцягнення бюджэтных сродкаў.
Камітэт вырашыў звярнуцца ў кампетэнтныя органы з просьбай аб перадачы касцёла парафіі.
Беларускае Радыё Рацыя