Сябра загінулага Іллі „Літвіна”: Вельмі цяжка, калі людзі якія сыходзяць, гэта твае сябры ці блізкія знаёмыя
Беларусы, якія апынуліся ва Украіне падчас вайны з расейскім агрэсарам, салідарныя з братнім украінскім народам у адстойванні іх уласнай незалежнасці. Багата хто з беларусаў далучаецца да тэрытарыяльнай абароны местаў – дзяжураць на блок-пастах. Ужо ёсць і страты – Ілля Літвін, які да вайны працаваў топ-мэнэджарам, а пасля ўзяў у рукі зброю, каб бараніць Украіну, яе Волю. Ён загінуў 3-га сакавіка. Пра гэта даведаўся праз інтэрнэт, са спазненнем іншы Беларус – Алесь Стральцоў, які толькі цяпер вярнуўся з дзяжурства з блок-посту ў Кіеве, і за паўгадзіны да смерці яшчэ размаўляў з Іллём.
– Я паспеў да яго даволі добра прыглядзецца, заўважыць ужо і асабістыя адметнасці, і баявы досвід яго. Усе магчымасці ўзаемадзення, рабіць усё тое, што мы можам рабіць у гэтай сітуацыі. І навіна канешне абсалютна нечаканая. Вельмі цяжка, калі людзі якія сыходзяць, гэта твае сябры ці блізкія знаёмыя. Мне цяжка. бо калі я чытаў навіны ў Беларусі, то вельмі шмат з тых, каго садзяць кожны дзень – гэта ў асноўным знаёмыя.


«Кожны Беларус сам выбірае, што ён мае рабіць», – казаў за колькі хвілінаў да сьмерці Ілля Літвін, – калі хочаш, пішы каментары, хочаш за стырно – будзь шоферам, хочаш біць акупантаў – значыць бі іх!»
Беларускае Радыё Рацыя