Сяргей Бесараб: Уся хімічная прамысловасць Беларусі сёння – гэта падтрыманне створанага ў савецкі час



У апошнюю нядзелю траўня адзначаецца Міжнародны дзень хіміка, у тым ліку ў Беларусі, Расеі і Украіне. Звычайная і шараговая на першы погляд прафесія часцяком называецца аналітыкамі ключавой у эканамічным росце і незалежнасці любой краіны.

Вольга Сямашка пагутарыла з радыяцыйным хімікам Сяргеем Бесарабам пра тое, у якім стане зараз знаходзяцца хімічная адукацыя, навука і прафесія, наколькі беларуская хімія «завязана» на імпартных пастаўках, у тым ліку з Расеі, ды якія хімічны галіны павінна распрацоўвацца ў Новай Беларусі ў будучыні:

РР: З нагоды міжнароднага дня хіміка, як Вы лічыце, хто такі беларускі хімік?

– Гэта выбітны тэхнічны і тэхналагічны спецыяліст, гэта выпускнік БДУ, хімічнага факультэту, з шырокім тэхнічным і тэхналагічным аглядам – гэта прыкладны партрэт беларускага хіміка. Пэўна камусьці не спадабаецца, але сапраўды атрымліваецца, то хімікаў у нашай краіне гатуе толькі хімічны факультэт БДУ. Хімік – гэта такая спецыяльнасць, у якой няма завочнага аддзялення. Як няма завочнай падрыхтоўкі лекараў, так няма і хімікаў. То бок гэта такія спецыялісты, якія ў чымсьці вельмі падобныя да лекараў. Гледзячы на тое, што падрыхтоўка даецца вельмі сур’ёзная, прынамсі давалася раней, калі я быў студэнтам. Узровень падрыхтоўкі быў сурʼёзны нават адносна міжнародных патрабаванняў, Гэтыя акадэмічныя спецыялісты былі вельмі патрабаваныя. Беларускі хімік, выпускнік міжнароднага факультэту БДУ гэта ўніверсальны спецыяліст, які шмат дзе мог знайсці сабе месца. Мой знаёмы, Сяргей Альшэўскі, эксперт у галіне адукацыі, ён разглядаў узровень беларускіх школьнікаў суадносны з так званай «міжнародная праграмы ацэнкі адукацыйных дасягненняў. І вось усіх беларускіх навучэнцаў ён дзяліў на 6 катэгорый адносна таго, як гэтыя навучэнцы маглі бы працаваць са станком з праграмным кіраваннем. Першы ўзровень – не дапускаюцца да станка. Другі – могуць працаваць на ім. Трэці – абслугоўваюць гэты станок. Чацьвёрты – кіруюць людзьмі, якія працуюць на станках. Пяты – могуць капіраваць станок. Шосты – могуць прыдумаць новы станок. Дык вось, з гэтай кропкі гледжання большасць беларускіх хімікаў – гэта пяты-шосты ўзроўні. Яны могуць і капіраваць і прыдумаць новы станок. Хімікі 5-6 катэгорыі – гэта дарагі тавар. Яны ўсе маюць працу і павагу. Але калі ўзровень меншы – то рыхтуюць вайсковых спецыялістаў хімічнай ці біялагічнай бяспекі.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

З «Госцем Рацыі» – з радыяцыйным хімікам Сяргеем Бесарабам, камунікавала Вольга Сямашка.

Фота Cяргея Бесараба і projecteducation:

Беларускае Радыё Рацыя