Сяргей Чыгрын не выйшаў на волю
23 снежня мінула 7 сутак з часу затрымання слонімскага краязнаўца, журналіста і пісьменніка Сяргея Чыгрына. Але на волю ён так і не выйшаў, паведамляе „Гарадзенская праваабарона”.
Нагадаем, што Чыгрына затрымалі ў міную пятніцу, 16 снежня, пасля чаго яму было прысуджана 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Паводле атрыманай інфармацыі, на пісьменніка складзены новы пратакол паводле часткі 2 артыкулу 19.11 КаАП (“Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў альбо выраб, выданне, захоўванне з мэтай распаўсюду такой інфармацыі”).
У панядзелак, 26 снежня, у Слоніме літаратуразнаўцу чакае новы судовы працэс па адміністрацыйнай справе і, мяркуючы па сітуацыі, новы арышт.
