Сяргей Міцук: Інфармацыйная падтрымка – гэта самае галоўнае для вязняў
Інфармацыйная падтрымка – гэта самае галоўнае для вязняў, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных справах у Беларусі.

Лісты мала ад каго даходзяць, перадачы могуць быць абмежаваныя, ёсць магчымасць толькі зрэдку патэлефанаваць да блізкіх, – распавёў бацька палітвязня Арцёма Міцука – Сяргей Міцук:
– Лісты да сына не прапускаюць. Бабуля напісала яму ліст перад новым годам, не прапусцілі. Ад іншых тым больш даўно не прапускаюць. Пазбаўляюць лімітаваных перадач. Створаны абмежаванні матэрыяльнай дапамогі сыну.
Палітвязень Арцём Міцук – гэта фігурант крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках у Менску 10-12 жніўня. Прысуджана 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя