Сяргей Пульша: Віншуем Дзяніса Івашына з 44 годдзем
Беларускі палітвязень і журналіст – даследвальнік Дзяніс Івашын 6 чэрвеня 2023 года адзначае за кратамі свой Дзень народзінаў.

Журналіст Сяргей Пульша распавядае пра Дзяніса, з якім ён знаёмы з выдання «Новы Час»:
– Дзяніс Івашын як калега насамрэч для нас ёсць вельмі каштоўным чалавекам, вельмі файным прафесіяналам. Нам яго цяпер вельмі не хапае, таму што ён сапраўдны расследавальнік. Ён вельмі адказны і такі скрупулёзны чалавек у гэтай справе.
Сяргей Пульша ўпэўнены, што Дзяніс зараз знаходзіцца за кратамі ў адмыслова створанай інфармацыйнай блакадзе:
– Гэта калонія, у якой дастаткова багата палітвязняў. І я так разумею, там цэнзары, вельмі такая інфармацыйная блакада, а тым больш інфармацыйная блакада для Дзяніса як журналіста. Чалавек можа толькі па некалькіх навінах вылічыць агульную тэндэнцыю ці падзеі.
Падтрымаць Дзяніса Івашына лістом ці тэлеграмай можна напісаўшы па адрасе:
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Івашын Дзяніс Яўгенавіч.
Беларускае Радыё Рацыя