Сяргей Ціханоўскі пракаментаваў чуткі пра сваю смерць
Сяргей Ціханоўскі пракаментаваў чуткі пра сваю смерць.

„Як рэкламшчык, я задаволены такім піярам”, — так палітвязень Сяргей Ціханоўскі пракаментаваў чуткі пра сваю смерць, паведамляе тэлеграм-канал „Турма для жыцця”. Некалькі дзён таму ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя, быццам Ціханоўскі памёр у калоніі. Гэтыя чуткі адразу абверг Офіс Святланы Ціханоўскай.
14 лютага ў турме ў Жодзіне пачаўся чарговы суд над палітвязнем, асуджаным на 18 гадоў калоніі. Яго вінавацяць у „злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі”.
Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з траўня 2020 года.