Сяргей Высоцкі распавёў пра праблемы беларускай культуры



„Чыя мова – таго і дзяржава.” Амністыя палітычным – пазітыўная з’ява, але патрабуюцца таксама іншыя захады. Круглы стол „Год гістарычнай памяці: Праблема развіцця беларускай нацыянальнай культуры і мовы ў новай рэчаіснасці”, прайшоў у Менску, які арганізаваў арганізацыйны камітэт Дэмакратычнага саюзу. На круглы стол былі запрошаны Беларускія нацыяналісты, праўладныя чыноўнікі.

Сяргей Высоцкі

Наш карэспандэнт пагутарыў з Госцем Рацыі, Сяргеем Высоцкім – удзельнікам Круглага стала.

РР: Круглыя сталы сталі рэдкасцю ў Беларусі, асабліва не праўрадавыя. Тэма вельмі важная: беларуская мова, яе значэнне, яе месца? Мне вядома, што сярод удзельнікаў былі і анлайн-госці, якія таксама мелі права выказаць сваё меркаванне.

– Сапраўды, падзея надзвычай сур’ёзная для беларускага палітычнага і грамадскага жыцця. Ідэя круглага стала зʼявілася не ад мяне. Да мяне прыйшоў вядомы беларускі музычны прадзюсар, які арганізоўваў канцэрты беларускамоўных гуртоў, дапамагаў у выданні беларускіх кніг і музычных дыскаў. Ён прыйшоў да мяне і да Пані Анісім, у нас адбылася сустрэча ўтрох, абмяркоўвалі сітуацыю. Ён выказаў вельмі трывожныя навіны – што многія беларускамоўныя гурты зніклі, і ім забаронена выступаць у Беларусі, беларускія пісьменнікі эмігруюць, многія дзеячы культуры. Зрываюцца беларускамоўныя праекты, скарачаецца беларускамоўная прастора – гэта мы ўсе бачым. Больш за тое – узнікла нейкая група правакатараў, якія пішуць даносы дзяржаўным працаўнікам, і вымагаюць ад мясцовых уладаў ці гарадскога начальства зачыняць усе беларускамоўныя пачынанні, абвінавачваць у нацыяналізме навукоўцаў, нават з акадэміі навук, і нават дзяржаўных служачых. І гэта шлях бяды, цемрашальства.

Можа так стацца, што працэс становіцца некантралюемы. І мішэнямі становяцца ўжо тыя людзі, якія нават нейкі час падтрымоўвалі пераслед нацыянальнага руху. Было прынята нашае супольнае рашэнне: правесці круглы стол, папярэднічала гэтаму, і гэта важна сказаць, кампанія тролінгу і абразаў датычна арганізатараў гэтага форуму. І надаль, некаторыя з заяўнікаў не прыйшлі, але затое прыйшлі іншыя. Людзі пачулі пра гэтае мерапрыемства, і прыходзілі, у тым ліку і анлайн.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя