Сяргея Пятрухіна спрабавалі затрымаць падчас здымак перадачы
Супрацоўнікі АМАПу спрабавалі затрымаць блогера і вядучага праграмы “Народны рэпарцёр”. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Дзяніс Турчаняк. “Выпадак адбыўся падчас здымкаў чарговай перадачы, дзе ў кадр трапіў адміністрацыйны будынак”, – паведаміў Турчаняк.
Каментуе сам Сяргей Пятрухін, да якога ўдалося датэлефанавацца:
– Выклікалі АМАПаўцаў, яны прыехалі, але нас не затрымлівалі. Мы зараз знаходзімся ў Століне па вельмі цікавай справе.
Сяргей Пятрухін – папулярны ў Берасці інтэрнэт-блогер, які робіць перадачы пра надзённыя праблемы берасцейцаў і пра карупцыю ва ўладных структурах. Вядучы спрабаваў балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але па афіцыйных дадзеных прайграў свайму апаненту Леаніду Брычу з Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце