Сяргея Сацука перавялі ў магілёўскую турму



Палітвязня, рэдактара «Ежедневник» Сяргея Сацука этапавалі ў магілёўскую турму №4, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ягоная апеляцыйная скарга на прысуд пакуль не разгледжаная.

Сяргей Сацук быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару, здзейсненага ў буйным памеры, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і ў распальванні варожасці і варажнечы па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці.

Акрамя пазбаўлення волі яму прызначаны штраф у памеры 500 базавых велічынь, а таксама забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Журналіст быў асуджаны як дырэктар ТДА „Інтэр-Сміт”, якому належыць выданне „Ежедневник”.