Сяргею Ціханоўскаму прад’яўлена новае абвінавачанне
Па звестках следства, палітвязень падчас адбыцця тэрміну «сістэматычна дапушчаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі. За гэта неаднаразова падвяргаўся спагнанням».

Дзеянні Ціханоўскага кваліфікаваны па ч.2 арт.411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня 2020 года і праз паўтара года асуджаны на 18 гадоў зняволення.
Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» ўжо асуджана не менш за 15 палітвязняў.
Вясна