Сярод кантрактнікаў могуць быць прыхільнікі перамен
Мінабароны дадало некалькі новых падставаў для датэрміновага скасавання кантрактаў. Гэта вынікае з новай пастановы Мінабароны № 49 ад 12 кастрычніка.

Распаўсюд „экстрэмісцкіх” матэрыялаў стаў адною з новых прычынаў для датэрмінавага скасавання кантракта.
Таксама падставаю для звальнення будуць „парушэнне нормаў аб абароне персанальных дадзеных” і ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія ўлады палічаць несанкцыянаванымі, або заклікі аб іх правядзенні.