Сыну Анатоля Лябедзькі прысудзілі 15 сутак



Арцёма Лябедзьку затрымалі ўчора, 28 сакавіка. Прыходзілі з КДБ, пасля адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС.

Сына палітыка асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства). У пратаколе — стандартныя фармулёўкі. Напісалі, што ён нібыта прыйшоў а 8-й гадзіне вечара да будынка Кастрычніцкага РУУС, размахваў рукамі, лаяўся і чапляўся да міліцыянтаў.

Мужчыну прысудзілі 15 сутак. Суддзёй была Алена Жывіца.