Абвесцілі прысуды па справе Гайдукевіча (абноўлена)
У Менску вынеслі прысуд у „справе пра падпал дому Гайдукевіча”.

Менскі гарадскі суд на базе суду Маскоўскага раёну прысудзіў падазраваным у „тэрарыстычных актах” да 25 гадоў турмы, паведамляе дзяржаўная прэса. Адным з падазраваных у справе праходзіў рэстаратар Вадзім Пракоп’еў. Сярод асуджаных— шмат былых сілавікоў, пракурор прапаноўваў пазбавіць іх усіх вайсковых званняў.
Справу вялі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Па ёй праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 знаходзяцца пад вартай. Сярод іх — сям’я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі.
6 чэрвеня дзяржаўнае абвінавачванне, якое прадстаўляе ў тым ліку Максім Чупрыс, запрасіў фігурантам справы ад 2 да 25 гадоў калоніі.
Крыніца: t.me/viasna96