Сёння апоўначы ўвойдзе ў жыццё ўказ Лукашэнкі адносна выдачы пашпартоў



Закон пра забарону выдаваць пашпарты беларусам у консульствах набудзе моц сёмага верасня ў нуль гадзін нуль хвілін.

Прэс-служба Міністэрства замежных спраў выступіла з афіцыйным каментарыем у справе новага ўказу Лукашэнкі. «Беларускія замежныя ўстановы больш не ўпаўнаважаны займацца пытаннямі выдачы/абмену/падаўжэння ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных картак. Указаныя дзеянні можна ажыццявіць на тэрыторыі Беларусі», – заявілі ў МЗС.

Такім чынам, вялікая колькасць беларусаў, якая можа вылічвацца дзясяткамі тысяч, можа застацца ў бліжэйшай перспектыве без найважнейшага дакумента, без магчымасці прыехаць у Беларусь і зрабіць новы пашпарт з увагі на палітычны пераслед.