Сёння Сусветны дзень барацьбы з гепатытам. Распавядаем, як не захварэць
Гэта інфекцыя, якая выклікае запаленне печані, асабліва небяспечныя віды В і С. Яны могуць справакаваць развіццё анкалогіі і іх лячэнне вымагае вялікіх сродкаў. У Беларусі 7200 чалавек, якія з’яўляюцца носьбітамі такіх відаў гепатыту атрымоўваюць бясплатную тэрапію, – паведамляе Мінздраў. Краіна ўдзельнічае ў міжнароднай праграме па ліквідацыі віруса да 2030 года.

Інфекцыя устойлівая ў асяроддзі і шляхоў распаўсюду вельмі шмат, – адзначае лекарка Надзея Яхімчук:
– Як правіла ўсё памятаюць пра полавы шлях перадачы гепатыту, пра ін’екцыйны – калі наркаманы выкарыстоўваюць адзін шпрыц. Але чамусьці забываюць пра такі шлях перадачы як крэўна-кантактны. Калі мы з ім сутыкаемся? У побыце. Дастаткова знаходжання ў адным слоіку ў ванным пакоі зубных шчотак, можна заразіцца гепатытам Б. Выкарыстанне манікюрных прыладаў, наведванне салонаў прыгажосці, цырульні правядзенне медыцынскіх маніпуляцый, якія праводзяцца неаднаразовым інструментарыем. Усё гэта можа прыводзіць да інфікавання.
У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя паведамляюць, што на фоне пандэміі COVID-19 тэмпы глабальнай барацьбы з гепатытам замарудзіліся. Знізілася колькасць выяўлення і прафілактыка, але з сёлетняга года гэтую сітуацыю спрабуюць выправіць ва ўсім свеце.
Беларускае Радыё Рацыя, эксперт