Тэрміны двух зняволеных вясноўцаў скарочаныя на тры месяцы
Тэрміны зняволеных 2 вясноўцаў скарочаныя на тры месяцы. У Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў вясноўцаў Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка, а таксама васьмі палітвязняў па справе „Рэвалюцыйнага дзеяння”.
Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова пакінула без задавальнення скаргі шасці фігурантаў, а тэрміны вясноўцаў Марфы і Андрэя, а таксама актывістаў анархісцкага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады і Аляксандра Францкевіча былі скарочаныя на тры месяцы.
Прысуд уступіў у сілу і палітвязняў хутка этапуюць у калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя