Тг – канал „Першы рэгіён” трапіў ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў



Чарговая медыя-пляцоўка на Берасцейшчыне трапіла ў спіс экстрымісцкіх матэрыялаў. Гэтым разам быў дададзены тэлеграм-канал сайту Першы рэгіён:

На Берасцейшчыне працягваюць прызнаваць экстрымісцкімі пляцоўкі, якія падаюць незалежную інфармацыю. Унесці ў спіс экстрымісцкіх тэлеграм-канал рэгіянальнага медыя вырашыў суд Ганцавіцкага раёна. Суддзя — Аксана Зоткіна.

Прапанова паступіла ад мясцовага пракурора Аляксандра Гурбановіча. Такім чынам, медыя-пляцоўка ў тэлеграм Першага рэгіёну знаходзіцца ў рэспубліканскім спісе экстрымісцкіх матэрыялаў. Таму за перапост ці падпіску асоба можа быць прыцягнутая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь як мінімум да адміністрацыйнай адказнасці.

Што адметна, сайт Першага рэгіёна быў прызнаны экстрымісцкім яшчэ паўтары гады таму. Судовае паседжанне вяла тая ж суддзя.

Беларускае Радыё Рацыя