„Тое, што Яўгена Прыгожына чакала смерць – было відавочна”



Тое, што Яўгена Прыгожына чакала смерць – было відавочна. Але што вынікае з такой падзеі, і ці змяніліся настроі ў расейцаў, пакуль што цяжка акрэсліць. У гэтым перакананая прадстаўніца расейскай дыяспары ў Нямеччыне Марыя Хамм, якая ўважліва сочыць за падзеямі ў Расеі:

  Паўплывала толькі тым, што будзе нейкая расстаноўка сілаў паміж адным бандыдам і другім. Відаць, гэтых “прыгожанцаў”, ці як іх назваць, “вагнераўцаў”, неяк размяркуюць ці яны неяк самі пойдуць у іншыя прыватныя ваенныя кампаніі ці проста ў расейскую армію. Але сказаць, што Прыгожын уплываў вельмі на ход вайны, – я так не лічу.

Марыя Хамм дадала, што тыя, хто раней падтрымліваў Пуціна, нягледзячы ні на што, працягваюць яго падтрымліваць і зараз. Ніякія злачынствы іх не спыняюць у гэтым.

Беларускае Радыё Рацыя