„Трэба, каб тэлефон быў чысты і празрысты …”
Пасля 2020 году людзі ў Беларусі не могуць вольна карыстацца сваімі тэлефонамі. Ахоўнікі рэжыму, якія называюць сябе міліцыяй, могуць заявіцца да чалавека ў кватэру, запыніць у грамадскім месцы і запатрабаваць тэлефон для праверкі.
-

Фота: INTERPRESS/ TASS
Трэба ведаць, што вы маеце права аддаць тэлефон на прагляд дабравольна, а можаце адмовіцца.
Але ў любым выпадку грамадзянін павінен пацікавіцца дакументамі таго, хто патрабуе ваш тэлефон, кажа юрыст з Менску Іван Чорны:
-Патрэбны важкія падставы. Ён мусіць агучыць іх услых. Калі грамадзянін адмаўляецца, тады міліцыянт далей робіць па працэдуры. Ён абавязаны паклікаць панятых, абавязаны скласці пратакол.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр лічыць такі ідэальны варыянт не для цяперашняй Беларусі:
-У стрэсавай сітуацыі вы хутчэй за ўсё аддасцё тэлефон, хутчэй за ўсё скажаце пароль. Тады трэба быць падрыхтаваным. Усё ж такі, каб тэлефон быў чысты, празрысты, каб там нічога не было.
Беларусы ў Беларусі могуць выбраць любы для сябе варыянт, які палічаць найбольш прымальным.
Беларускае Радыё Рацыя