„Трэба рабіць усё, каб падтрымоўваць палітвязняў у Беларусі”



Ёсць разуменне, што ў бліжэйшым будучым дамоў ніхто не вернецца, таму трэба рабіць усё, каб падтрымоўваць палітвязняў у Беларусі.

Такой думкі прытрымліваецца валанцёрка Алеся Пацёмкіна, якая пачала пісаць лісты толькі ў 2021 годзе, калі сама апынулася ў эміграцыі, – адзначыла суразмоўца:

– Пісаць я пачала не адразу. Былі думкі, што гэта ўсё хутка закончыцца. Усе прыедуць дамоў, усе будуць на свабодзе. А ў верасні 2021-га, неяк накрыла, і прыйшло разуменне, што так хутка ніхто дамоў не вернецца і трэба, відаць, пісаць лісты палітвязням.

Валанцёрка Алеся Пацёмкіна дадала, што з-за мяжы эфектыўна толькі дасылаць паштоўкі ці лісты да палітвязняў. А бандэролькі могуць зрабіць у першую чаргу тыя, хто знаходзіцца на месцы.

Беларускае Радыё Рацыя