Тры гады таму памёр Генадзь Шутаў



Тры гады таму памёр Генадзь Шутаў. Падчас паслявыбарчых пратэстаў 11 жніўня 2020 года ў Берасці яму ў галаву стрэліў сілавік, апрануты ў цывільнае. Праз 8 дзён мужчына памёр у менскім вайсковым шпіталі.

У лютым 2021 года суд прызнаў Генадзя Шутава вінаватым у супраціве пасмяротна, а сведку забойства Аляксандра Кардзюкова пакаралі 10 гадамі калоніі. Cілавіка Рамана Гаўрылава, які забіў мужчыну, прызналі пацярпелым. Разглядала справу суддзя Святлана Крамянёўская.

Беларускае Радыё Рацыя