Цела Мікалая Клімовіча выдадуць сваякам пасля 10 траўня



У папраўчай калоніі № 3 у пасёлку Віцьба памёр 61-гадовы блогер Мікалай Клімовіч, якога судзілі за карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку.

Выданне „Медиазона” расказала, што дзяжурны ў калоніі ніякай інфармацыі па тэлефоне прадставіць не пажадаў. Адзін са знаёмых Клімовіча паведаміў, што цела блогера змогуць забраць толькі пасля 10 траўня з прычыны вялікіх выходных.