Ці прытрымліваюцца пінчукі паста?
Да 24 снежня ў каталікоў і большасці пратэстантаў трывае адвент, а ў праваслаўных да 6 студзеня Калядны пост. Для ўсіх хрысціян гэта час чакання і падрыхтоўкі да светлага свята Нараджэння Хрыстова. Час для міласэрнасці, устрыманняў і ачышчэння душы

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, ці прытрымліваюцца яны паста, які папярэднічае нараджэнню Збавіцеля:
– Калі ты верыш, ты прыслухоўваешся, прытрымліваешся і выконваеш.
– Пост – справа індывідуальная. Лічу самым галоўным, каб думкі былі светлыя, чысты і жадаць дабра людзям.
– Не, я не прытрымліваюся паста. Лічу, што гэта непатрэбна. Калі мне трэба будзе сябе ў чымсьці абмежаваць, для гэтага павінны быць нейкія прычыны.
– Павінна быць нейкае ўстрыманне ў кожнага чалавека ў чымсьці. Я думаю, што моц духу выхоўвае.
– Напэўна, не хапае ці моцы духу, ці нейкага пераканання. Чамусьці не прытрымліваемся.
Дарэчы, бадай ва ўсіх хрысціянскіх цэрквах на першае месца ў момант паста ставяць не столькі абмежаванні ў стравах, колькі неабходнасць духоўнай падрыхтоўкі, здзяйснення добрых спраў і працы над уласным ператварэннем да лепшага.
Беларускае Радыё Рацыя