Ці варта давяраць лічбам прапаганды?



Спачатку савецкая прапаганда, а за ёй цяперашняя праўладная заяўляе, што ў Другой сусветнай вайне загінуў ці кожны чацвёрты, ці кожны трэці беларус. Ці варта давяраць гэтым лічбам?

Распавядае аналітык праекта “Беларусь сек’юрыці блог” Леанід Спаткай:

– У лік вось гэтых ахвяраў Другой сусветнай вайны, нямецкай акупацыі ўключаныя былі не толькі жыхары Беларусі, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі, не толькі тыя, хто загінулі на франтах і Вялікай айчыннай вайны, і Другой сусветнай, напрыклад, беларусы ў войску польскім, але таксама былі ўключаныя і тыя іншаземцы, якія, ваявалі, напрыклад, у складзе партызанскіх атрадаў. То бок чэхі, славакі, напрыклад, італьянцы, а таксама габрэі, якіх звозілі амаль з усёй Еўропы.   

Найбольш адказныя даследчыкі спыняюцца на лічбах 15-20% даваеннага насельніцтва Беларусі. Што, вядома, не змяншае трагедыю беларускага народа ў Другой сусветнай вайне.   

Беларускае Радыё Рацыя