Ціханоўская выказалася пра будучы завочны суд над сабою
17 студзеня пачнецца чарговы завочны суд. Гэтым разам — над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Марыяй Мароз, Вольгай Кавальковай і Сяргеем Дылеўскім. Лідарка дэмсілаў пракаментавала будучы працэс.

“Гэта не суд, а судзілішча. І судзіць трэба тых, хто судзіць. Мы будзем сачыць за разглядам справы, каб усе суддзі і пракуроры, якія ў гэтым бяруць удзел, панеслі сваю частку адказнасці. Тое, што робіць рэжым, у тым ліку дыстанцыйныя суды над палітычнымі апанентамі — насмешка над правасуддзем і над правам увогуле. Таму да іх трэба ставіцца не як да судоў, а як да чарговага злачынства рэжыму супраць беларусаў. Людзі Лукашэнкі ніяк не могуць адысці ад траўмы 2020 году. Спрабуюць расправіцца над усімі апанентамі. Дык вось — вам гэта не дапаможа, калі вы думаеце, што гэты канвеер судоў спыніць перамены”, — выказалася Ціханоўская.