«Цяперашняя хваля рэпрэсіяў у Беларусі, відаць, самая жорсткая»



«Цяперашняя хваля рэпрэсіяў у Беларусі, відаць, самая жорсткая з моманту распаду СССР», – гаворыцца ў дакладзе Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, сумеснай праграмы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT).

Дакумент апісвае і аналізуе крымінальны пераслед і суд над прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру «Вясна». Аўтары дакладу канстатавалі, што ў сітуацыі з праваабаронцамі «Вясны» было дапушчана «парушэнне свабоды асацыяцыі, права на свабоду ад адвольнага затрымання, на справядлівае судовае разбіральніцтва і свабоду ад бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання».

Аўтары дакумента заклікалі выкарыстаць «усе даступныя дыпламатычныя, эканамічныя і палітычныя сродкі» для ціску на прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, каб «каб прымусіць іх паважаць вяршэнства закону, вызваліць усіх палітвязняў і забяспечыць правядзення свабодных і справядлівых выбараў».