Сама меней 24 святары ў 2022 годзе зазналі пераслед з боку ўладаў
У 2022 годзе ў Беларусі шэраг святароў затрымлівалі, у іх праходзілі ператрусы, іх выклікалі ў міліцыю і КДБ, арыштоўвалі і прыцягвалі да адказнасці. Група «Хрысьціянская візія» зафіксавала 24 такія выпадкі.
-

Фота: „Вясна”
На працягу 2022 году сама меней 8 рыма-каталіцкіх, 3 грэка-каталіцкіх, 6 праваслаўных святароў і 7 пратэстанцкіх пастараў сутыкнуліся з рознымі формамі ціску з боку ўладаў Беларусі.